Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гульні з пяском і вадой.

Дата: 29 августа 2019 в 21:58, Обновлено 2 сентября 2019 в 09:19
339 просмотров

Роль гульні з пяском і вадой у адаптацыйны перыяд.
Адаптацыя - гэта не толькі працэс прывыкання дзіцяці да дашкольнай установы, але і выпрацоўка ўменняў і навыкаў у паўсядзённым жыцці.
 Мы імкнемся да таго, каб дзіця справілася з цяжкасцямі прывыкання да новага асяроддзя на ўзроўні
лёгкай адаптацыі. Для гэтага мы рэкамендуем выкарыстоўваць метад «пясочнай тэрапіі».
 Пясочніца - выдатны сродак для ўстанаўлення кантакту з дзіцём. І калі дзіця яшчэ
дрэнна размаўляе і не можа расказаць даросламу пра свае перажываньні, то ў гульнях з пяском усё
становіцца магчымым. Гуляючы ў хвалюючую сітуацыю з дапамогай маленькіх фігурак, ствараючы
карціну з пяску, дзіця вызваляецца ад напружання і турботы. дарослыя атрымліваюць
магчымасць убачыць унутраны свет дзіцяці ў дадзены момант. Праз гульні з пяском лёгка
вырашаюцца такія задачы, як развіццё камунікатыўных навыкаў, г.зн. уменне добра размаўляць,
як з дарослымі, так і з аднагодкамі.
 Гульня ў пясок захоплівае і дарослых, і дзяцей. Узгадайце, як прыемна бывае далучыцца да
гульні ў «Кулічыкі», пабудаваць замак на марскім беразе, або проста глядзець, як высыпаецца сухі
пясок з вашай далоні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.