Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Артыкул 90. Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі.
1. Асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі (арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), індывідуальным прадпрымальнікам, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў).
2. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах.
6. У адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца групы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, класы, групы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі або ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь " Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе
Удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў. З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.
Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.