Гульня-драматызацыя казкі "Калабок наадварот" (разнаўзроставая група ад 2 да 4 гадоў)
У час вясновых канікул малодшая группа падрыхтавала і паказала казку "Калабок наадварот".
Героям казкі быў Калабок, які ўцек ад бабулі ў лес. Ніхто з жывел не хацеў яго есці, бо кожны займаўся сваімі справамі.
Глядачамі вясёлага прадстаўлення былі выхаванцы групы інтэгрыраванага навучання (ад 4 да 6 гадоў), якія з вялікай цікавасцю глядзелі забаўку і прымалі ўдзел у гульне, весела і добра праводзілі час.
Старэйшыя выхаванцы паабяцалі, што на наступным тыдне таксама пакажуць казку. Але якую? Даведаемся потым.
Гульні-драматызацыі неабходныя і карысныя дзецям на розных этапах іх развіцця.
Гульні-драматызацыі - гэта асаблівыя гульні, у якіх дзеці самі адлюстроўваюць вобразы герояў літаратурных твораў. Часцей гэта могуць быць інсцэніроўкі казак, песен, вершаў. У іх дзіця стварае свой маленькі свет і адчувае сябе творцам, гаспадаром падзей, якія адбываюцца ў творы. Яно само кіруе дзеяннямі герояў і будуе іх адносіны. Дзіця размаўляе галасамі сваіх герояў, перажывае за іх, як бы пераўвасабляецца ў вобраз, жыве яго жыццём. Падчас такіх гульняў ідзе інтэнсіўнае развіццё мовы, узбагачэнне слоўнікавага запасу, развіваюцца творчыя здольнасці дзіцяці, яго ўяўленні, здольнасць кіраваць сабой.
<font face="Times New Roman, Times, serif">Казка "Калабок наадварот"</font>