Дзень Перамогі ў дзіцячым садзе - свята міру, даніна мужнасці і гераічнасці народа ў барацьбе з фашызмам.
Дзень Перамогі - адно з самых ушанаваных свят у нашай краіне. 9 мая 1945 года адыходзіць усё далей і далей ад нас, але мы па-ранейшаму памятаем, якім коштам дасталася гэта перамога нашаму народу, як любілі, бераглі і абаранялі Радзіму нашы продкі, нашы бацькі і дзяды. Нельга, каб нашы дзеці забывалі пра гэта.
У гэтым вялікая заслуга педагогаў, якія спрабуюць данесці да падрастаючага пакалення важнасць гэтага дня. Штогод адзначаецца 9 Мая ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Выхавальнікі імкнуцца зрабіць свята цікавым і зразумелым для дзяцей, перадаць выхаванцам памяць пра гады вайны і пра Перамогу.
З мэтай фарміравання ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і павагі да людзей, якія здабылі Перамогу, у рознаўзроставай групе праводзіліся гутаркі: "Памятныя мясціны нашай вёскі", "Каб ведалі, каб памяталі", "Дзень Перамогі", " Што такое гераізм", "Ваенная тэхніка, роды войскаў", "Дзеці і вайна", дзеці разглядалі ілюстрацыі, паштоўкі ваеннай тэматыкі, рэпрадукцыі карцін: Б. Окаракава "Пагранічнікі", П.Крываногава "Абаронцы Брэсцкай крэпасці"
Пусть будет мир
Пусть небо будет голубым,
Пусть в небе не клубится дым,
Пусть пушки грозные молчат
И пулеметы не строчат,
Чтоб жили люди, города...
Мир нужен на земле всегда!
Автор: Н. Найденова
Дашкольнікам пра Дзень Перамогі
Гутарка з дзецьмі пра свята Дзень Перамогі.
Дзень Перамогі - самае вялікае і важнае свята як для Беларусі, так і для шматлікіх іншых краін свету.
22 чэрвеня 1941 года на нашу краіну напалі ворагі. Фашысты думалі, што яны самыя галоўныя ў свеце, а ўсе астатнія людзі павінны ім падпарадкоўвацца. Пачалася страшная вайна, якая працягвалася чатыры гады.
Не толькі нашым салдатам і афіцэрам, але і ўсім жыхарам нашай Радзімы, дарослым і дзецям, было вельмі цяжка падчас вайны. Войска з дапамогай народа перамагло ворагаў і прагнала іх з Беларусі, а потым і з іншых краін.
Вайна, якую назвалі Вялікай Айчыннай, скончылася ў маі 1945 года. А ў чэрвені таго ж года на Чырвонай плошчы ў Маскве адбыўся Парад Перамогі. Воіны-пераможцы ўрачыста прайшлі па плошчы і кінулі на зямлю сцягі пераможаных фашыстаў. Гэта быў Вялікі дзень.
Як мы адзначаем Дзень Перамогі?
Раніцай 9 мая ў горадзе Мінску праходзіць ваенны парад. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаюць ва ўрачыстым шэсці па вуліцах. Людзі дораць ім букеты кветак. Потым ветэраны збіраюцца разам і ўспамінаюць сваіх баявых таварышаў, аб тым, як яны ваявалі, спяваюць песні ваенных гадоў.
У Дзень Перамогі людзі ўскладаюць да ваенных помнікаў вянкі і кветкі.
Вечарам, калі сцямнее, пачынаецца Салют Перамогі. Узлятаюць у неба рознакаляровыя агні, рассыпаюцца на мноства іскраў. Людзі глядзяць на гэту прыгажосць і цешацца.
Хай ніколі больш не будзе вайны! Хай заўсёды будзе мір!